Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

азо́йскі

(ад а- + гр. zoe = жыццё);

а-ая эра — тое, што і архей.

азо́ла

(н.-лац. azolla)

водная папараць з плаваючым карэнішчам і галінастым сцяблом, зверху блакітна-зялёная, знізу ружовая, пашыраная ў стаячых або слаба праточных вадаёмах Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як акварыумная.

азо́лы

[ад аз(от) + -ол]

пяцічленныя гетэрацыклічныя злучэнні, якія маюць у цыкле атамы вугляроду і не менш як два гетэраатамы, адзін з іх азот.

азо́н

(гр. ozon = які пахне)

алатропная мадыфікацыя кіслароду, газ сіняга колеру, з рэзкім пахам; мае моцныя ачышчальныя ўласцівасці.

азо́т

(ад а- + гр. zoo = жыву)

газ без колеру і паху, які складае асноўную частку паветра, уваходзіць у склад бялкоў і іншых арганічных рэчываў.

азотаба́ктэр

(ад азот + бактэрыя)

бактэрыя, якая засвойвае з паветра азот і ўзбагачае глебу азоцістымі рэчывамі.

азотабактэры́н

(ад азотабактэр)

угнаенне, якое мае ў сабе азотабактэр.

азотабактэ́рыя

(ад азот + бактэрыя)

тое, што і азотабактэр.

азотаге́н

(ад азот + -ген)

тое, што і азотабактэрын.

азотафікса́тар

(ад азот + фіксатар)

бактэрыя, здольная ператвараць малекулярны азот паветра ў арганічныя азоцістыя злучэнні.