Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

а́жыо

(іт. aggio)

тое, што і лаж.

ажыта́та

(іт. agitato)

муз. узбуджана, усхвалявана.

ажыта́цыя

(фр. agitation, ад лац. agitatio = прывядзенне ў рух)

1) уст. узбуджаны стан, моцнае хваляванне;

2) псіх. ненатуральная рэакцыя чалавека ў адказ на небяспеку для жыцця, аварыйную сітуацыю і інш.; выяўляецца ў форме моцнай трывогі, нярэдка ўспрымаецца як разгубленасць.

ажыята́ж

(фр. agiotage)

1) спекулятыўная гарачка на біржах і рынках;

2) моцнае ўзбуджэнне, хваляванне, барацьба інтарэсаў вакол якой-н. справы.