Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ажу́р1

(фр. ajour = скразны, ажурны)

1) негустое, скразное вязанне, вышыванне, разьба і інш.;

2) лёгкая празрыстая тканіна.

ажу́р2

(фр. àjour = на сённяшні дзень)

выкананне бухгалтарскіх запісаў у дзень правядзення гаспадарчых аперацый;

перан. усё ў ажуры — усё як трэба.

ажу́рны

(фр. ajour)

1) празрысты, скразны (пра тканіны, вязаныя і разныя вырабы);

2) майстэрскай, тонкай работы.

ажустава́ць

(фр. ajuster = вывяраць)

правільна складаць бухгалтарскія рахункі.