Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пра́ктыкум

(лац. practicum, ад гр. praktikos = дзейны)

від практычных заняткаў па курсу якой-н. дысцыпліны звычайна ў вышэйшых навучальных установах, а таксама вучэбны дапаможнік для правядзення такіх заняткаў.

практы́т

(ад гр. proktos = задні праход)

запаленне слізістай абалонкі прамой кішкі.

практыцы́зм

(ням. Praktizismus, ад гр. praktikos = дзейны)

1) захапленне практычнай дзейнасцю пры недаацэнцы тэорыі;

2) дзелавы падыход да справы; уменне ўладкоўваць справы так, каб атрымаць асабістую выгаду.

практы́чны

(гр. praktikos = дзейны)

1) які звязаны з практыкай, з рэальнымі патрабаваннямі, магчымасцямі;

2) які займаецца непасрэдна якой-н. справай;

3) звязаны з прымяненнем на практыцы ведаў, навыкаў;

4) які добра разбіраецца ў жыццёвых справах, дзелавіты, вопытны;

5) эканомны, зручны.

пракура́тар

(польск. prokurator, ад лац. procurator)

1) асоба, якая загадвала фінансамі, кіравала чыёй-н. маёмасцю, гаспадаркай у Стараж. Рыме;

2) адвакат, абаронца ў судах Вялікага княства Літоўскага 16—17 ст.

пракурату́ра

(польск. prokuratura, ад лац. procurare = клапаціцца, кіраваць)

дзяржаўны орган, які сочыць за выкананнем законаў і прыцягвае да адказнасці парушальнікаў іх.

пракуро́р

(фр. procureur, ад лац. procurare = клапаціцца, кіраваць)

асоба, якая сочыць за выкананнем і правільным прымяненнем законаў, выступае ў якасці абвінаваўцы ў судовым працэсе.

пракуры́ст

(ням. Prokurist, ад лац. procurare = клапаціцца, кіраваць)

давераная асоба гандлёвага прадпрыемства, якая мае паўнамоцтвы на заключэнне ўсякіх дагавораў.

пралакці́н

(ад лац. pro = для + lac, lactis = малако)

гармон пярэдняй часткі гіпофіза, які рэгулюе ў жывёл і чалавека функцыі малочных залоз і яечнікаў.

прала́н

(н.-лац. prolan, ад лац. proles = нашчадак)

рэчыва гарманальнага характару, якое выдзяляецца плацэнтай і змяшчаецца ў крыві і мачы цяжарных жанчын.