Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіпербаліза́цыя

(ад гіпербала)

выкарыстанне гіпербалы як мастацкага прыёму; перабольшанне.

гіпербало́ід

(ад гіпербала + -оід)

мат. паверхня, якая ўтвараецца вярчэннем гіпербалы вакол прамой, што спалучае фокусы гіпербалы.

гіпербарэ́і

(гр. hyperboreos = які жыве за Барэем, на Крайняй Поўначы)

перан. жыхары Крайняй Поўначы.

гіпе́рбатан

(гр. hyperbaton = перастаноўка)

стылістычная фігура, у якой парушана ўсталяваная сінтаксічная паслядоўнасць слоў, што непасрэдна звязаны з тэкстам (гл. таксама інверсія 1).

гіпервітаміно́з

(ад гіпер- + вітаміны)

атручванне, выкліканае прыёмам павышаных доз вітамінаў (параўн. авітаміноз, гіпавітаміноз).

гіпергене́з

(ад гіпер- + -генез)

сукупнасць працэсаў хімічнага і фізічнага ператварэння мінеральнага рэчыва ў верхніх частках зямной кары і на яе паверхні пад уздзеяннем атмасферы, гідрасферы і жывых арганізмаў.

гіперге́нны

(ад гіпер- + -генны);

г-ае месцанараджэнне — паклады карысных выкапняў, якія ўзніклі каля зямной паверхні ў .выніку гіпергенезу (параўн. гіпагенны).

гіпергідро́з

(ад гіпер- + гр. hidros = пот)

агульнае або мясцовае павышэнне потавыдзялення.

гіпергі́я

(ад гіпа- + гр. ergon = праца, дзеянне)

слабая супраціўляльнасць арганізма хваробатворным агентам знешняга асяроддзя.

гіперглікемі́я

(ад гіпер- + глікемія)

павышаная колькасць цукру ў крыві (параўн. гіпаглікемія).