гідраметэарало́гія
(ад гідра- + метэаралогія)
навука, якая вывучае кругаабарот вады ў атмасферы.
гідраметэарало́гія
(ад гідра- + метэаралогія)
навука, якая вывучае кругаабарот вады ў атмасферы.
гідраметэаста́нцыя
(ад гідра- + метэастанцыя)
метэастанцыя, прызначаная для абслугоўвання суднаходства шляхам складання карт надвор’я і прагнозаў надвор’я (
гідраметэо́ры
(ад гідра- + метэоры)
ападкі (туман, раса, іней і
гідрамеханіза́цыя
(ад гідра- + механізацыя)
спосаб правядзення земляных і горных работ механізмамі, якія выкарыстоўваюць энергію напорнага воднага струменя.
гідрамеха́ніка
(ад гідра- + механіка)
раздзел механікі, які вывучае законы руху (гідрадынаміка) і раўнавагі (гідрастатыка) вадкасцей і газаў і іх узаемадзеяння з цвёрдымі целамі.
гідрамо́дуль
(ад гідра- + модуль)
1) паказчык расходу вады на адзінку плошчы за пэўны прамежак часу;
2) шчыт з выразам пэўнай формы для вымярэння сярэдніх расходаў вады ракі.
гідраму́фта
(ад гідра- + муфта)
гідраўлічны механізм, які перадае вярчальны рух; выкарыстоўваецца ў транспартных і пад’ёмных машынах.
гідрана́ўт
(ад гідра- + -наўт)
тое, што і акванаўт.
гідра́нгія
(
тое, што і гартэнзія.
гідранефро́з
(ад гідра- +
захворванне нырак чалавека або жывёліны, якое характарызуецца расцяжэннем нырачных чашачак і лаханкі з наступным адміраннем тканак ныркі.