Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абсалю́тны

(лац. absolutus)

1) безадносны, узяты без параўнання з чым-н. (напр. а. прырост насельніцтва);

2) неабмежаваны, поўны;

а-ая большасць — амаль усе;

а-ая велічыня — лік, узяты без знака плюс або мінус;

а-ая ісціна — вычарпальнае веданне аб’ектыўнай рэальнасці;

а. нуль — самая нізкая магчымая тэмпература (-273,16 °С);

а. слых — здольнасць дакладна вызначаць на слых любую ноту;

а. чэмпіён — спартсмен, які набраў найбольшую колькасць ачкоў у мнагабор’і.

абсалютызава́ць

(ад лац. absolutus = неабмежаваны, безумоўны)

рабіць безумоўным, безадносным, даводзіць да абсалюту.

абсалютыза́цыя

(ад лац. absolutus = неабмежаваны, безумоўны)

давядзенне да абсалюту.

абсалюты́зм

(фр. absolutisme, ад лац. absolutus = поўны, неабмежаваны)

форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада поўнасцю належыць адной асобе, неабмежаваная манархія, самадзяржаўе.

абсалю́цыя

(лац. absolutio = вызваленне)

1) пастанова суда, якая вызваляе падсуднага ад пакарання;

2) адпушчэнне грахоў (у католікаў).

абса́нс

(фр. absence = адсутнасць)

раптоўны кароткачасовы несвядомы стан, які ўзнікае пры некаторых формах эпілепсіі.

абсарбе́нты

(лац. absorbens, -ntis = якІ́ паглынае)

рэчывы, здольныя да абсорбцыі 1.

абсарбі́раваць

(лац. absorbere)

хім. паглынаць, усмоктваць.

абсе́нт

(фр. absinthe = палын)

спіртны напітак, горкая настойка на палыне.

абсентэі́зм

(ад лац. absens, -ntis = адсутны)

1) ухіленне ад выканання грамадскіх абавязкаў, напр. ад удзелу ў выбарах, сходах;

2) форма землеўладання, пры якой землеўласнік, не маючы непасрэдных адносін да вытворчасці, атрымлівае даход у выглядзе рэнты.