Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

клерк

(фр. clerc, англ. clerc, ад п.-лац. clericus = духоўная асоба)

1) духоўная асоба ў сярэдневяковай Францыі і Англіі;

2) канторскі служачы ў некаторых краінах.

клеру́хіі

(гр. kleruchiai, ад kleros = надзел + echo = валодаю)

старажытнагрэчаскія вайскова-земляробчыя пасяленні на тэрыторыі падначаленых дзяржаў, якія ўтвараліся для ажыццяўлення ваенна-палітычнага кантролю над імі.

клерыка́л

(с.-лац. clericalis = царкоўны)

прыхільнік клерыкалізму, а таксама член клерыкальнай партыі.

клерыкалі́зм

(ад клерыкал)

палітычны кірунак, які імкнецца ўзмацніць уплыў царквы на грамадска-палітычнае і культурнае жыццё краіны.

кле́тра

(н.-лац. clethra)

дрэвавая або кустовая расліна сям. клетравых парадку верасовых, пашыраная ў Амерыцы і Паўд.-Усх. Азіі; некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.

клеўрэ́т

(ст.-слав. клеврет, ад лац. collibertus = вольнаадпушчаны)

прыслужнік, паслугач.

кле́фты

(н.-гр. klephtes, ад гр. klepto = таямніча захопліваю)

грэчаскія сяляне-партызаны, якія змагаліся ў 17 — пач. 19 ст. супраць турэцкага панавання ў Грэцыі.

клёцкі

(польск. kluski, kloski, ад с.-в.-ням. kloz)

страва з мучнога цеста або дранай бульбы ў выглядзе галачак, звараных у супе, малацэ, вадзе.

клёш

(фр. cloche)

асаблівы крой адзення з расшырэннем унізе, а таксама штаны, спадніца такога крою.

кліва́ж

(фр. clivage)

здольнасць горных парод расшчапляцца пад уплывам ціску на тонкія пласціны незалежна ад слаістасці.