Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідралака́тар

(ад гідра- + лакатар)

гідраакустычны прыбор для вызначэння месцазнаходжання падводных аб’ектаў пры дапамозе гукавых сігналаў.

гідралака́цыя

(ад гідра- + лакацыя)

вызначэнне месцазнаходжання падводных аб’ектаў пры дапамозе гідралакатара.

гідралі́мфа

(ад гідра- + лімфа)

вадкасць, якая цыркулюе ў каналах кішачна-сасудзістай сістэмы некаторых кішачнаполасцевых жывёл, забяспечваючы клеткі пажыўнымі рэчывамі і выводзячы прадукты абмену.

гідрало́гія

(ад гідра- + -логія)

навука, якая вывучае гідрасферу Зямлі, а таксама працэсы, што адбываюцца ў ёй.

гідраманіто́р

(ад гідра- + манітор)

апарат, які прымяняецца для размывання горных парод і грунту магутным струменем вады; асноўны сродак гідрамеханізацыі.

гідрамаса́ж

(ад гідра- + масаж)

масаж пад вадой з лячэбнай або прафілактычнай мэтай.

гідрамеду́за

(ад гідра- + медуза)

1) медузоідная асобіна некаторых кішачнаполасцевых жывёл падкласа гідроідных;

2) паўзун сям. змеяшыйных чарапах, пашыраны ў прэсных вадаёмах Паўд. Амерыкі.

гідрамеліяра́цыя

(ад гідра + меліярацыя)

паляпшэнне воднага балансу зямель шляхам іх асушэння або абваднення.

гідраметалургі́я

(ад гідра + металургія)

здабыванне металаў з руд і прамысловых адходаў пры дапамозе водных раствораў пэўных рэчываў.

гідраме́трыя

(ад гідра- + -метрыя)

раздзел гідралогіі, які вывучае ўласцівасці цякучых вод (хуткасць, глыбіню і інш.) і спосабы вымярэння гэтых уласцівасцей.