абру́пцыя
(лац. abruptio)
муз. раптоўнае прыпыненне мелодыі як сродак музычнай экспрэсіі.
абрые́та
(н.-лац. aubrieta)
травяністая расліна сям. крыжакветных з ліловымі або ружовымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Малой Азіі, на Балканах; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
абрыко́с
(фр. abricot)
пладовае дрэва сям. ружавых, пашыранае ў Сярэд. Азіі, на Каўказе, а таксама сакаўны плод гэтага дрэва чырвона-жоўтага колеру; на Беларусі вырошчваецца аматарамі.
абры́с
(ням. Abriss)
1) лінія, якая ачэрчвае знешнюю форму прадмета; контур;
2) геад. чарцёж, зроблены ў палявых умовах ад рукі з абазначэннем дадзеных вымярэнняў, неабходных для складання дакладнага плана;
3) контур малюнка на празрыстым матэрыяле для пераносу на літаграфскі камень;
4) перан. агульная характарыстыка, беглы агляд чаго-н.
абрэвіяту́ра
(іт. abbreviatura, ад лац. abbreviare = скарачаць)
1) складанаскарочанае слова, утворанае з пачатковых частак, пачатковых літар або гукаў некалькіх слоў;
2) знакі скарачэння ў нотным пісьме.
абрэвія́цыя
(лац. abbreviatio = скарачэнне)
1) утварэнне абрэвіятур;
2) скарачэнне індывідуальнага развіцця органаў або іх частак у жывёльных арганізмаў.
абрэжэ́
(фр. abrégé, ад abréger = скарачаць)
выпіс з твора, скарочаны пераказ.
абрэ́к
(асец. abreg)
гіст. горац, які ў перыяд далучэння Каўказа да Расіі прымаў удзел у барацьбе супраць царскіх войск і адміністрацыі.
абсалю́т
(лац. absolutus = неабмежаваны; самастойны)
1) тое, што ні ад чаго не залежыць;
2) вечная, нязменная першааснова свету (дух, бог, ідэя) у ідэалістычнай філасофіі і рэлігіі.