Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

барнео́л

(ад малайск. Borneo = назва вострава Малайскага архіпелага)

арганічнае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва, з якога атрымліваюць камфару.

барні́т

[ад ням. J. Born = прозвішча аўстр. мінералога (1742—1791)]

багатая медная руда, сульфід медзі і жалеза.

баро́граф

(ад гр. baros = цяжар + -граф)

прыбор, які сам запісвае змены атмасфернага ціску.

баро́ка

(іт. barocco = літар. мудрагелісты)

стыль у еўрапейскай культуры канца 16 — сярэдзіны 18 ст., які вызначаўся ў мастацтве пышнасцю формаў, багаццем колераў і дэкаратыўных дэталяў, у літаратуры ўскладненасцю, метафарычнасцю, нагрувашчваннем у творах рытарычных фігур; найбольшае пашырэнне атрымаў у архітэктуры, дзе характэрнымі асаблівасцямі яго была грандыёзнасць, масіўнасць будынкаў, фрэскавая размалёўка, дэкаратыўная лепка.

баро́метр

(ад гр. baros = цяжар + -метр)

1) прыбор для вымярэння атмасфернага ціску, прадказання надвор’я;

2) перан. паказчык якіх-н. змен, стану чаго-н.

баро́н

(фр. baron, ад с.-лац. baro, -oms)

дваранскі тытул, ніжэйшы за графскі.

барс

(цюрк. bars)

тое, што і леапард.

барсу́к

(цюрк. borsuk)

драпежны пушны звер сям. куніцавых з вострай мордай і доўгай грубай шэрсцю.

барталіні́т

[ад дацк. Т. Bartolin = прозвішча дацк. анатама (1616—1680)]

запаленне барталінавых залоз каля ўваходу ў похву.

бартра́мія

(н.-лац. bartramia)

лістасцябловы мох сям. бартраміевых, які трапляецца на ўзлесках на глебе, гнілой драўніне, камянях.