Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіпастра́кум

(ад гіпа- + гр. ostrakon = чарапок)

ніжні слой ракавіны малюскаў, які складаецца з перламутру.

гіпасты́ль

(гр. hypostylos = які падтрымліваецца калонамі)

прасторнае крытае памяшканне, столь якога абапіраецца на калоны.

гіпасульфі́т

(ад гіпа- + сульфіт)

тыясульфат натрыю, бясколернае рэчыва; выкарыстоўваецца ў фатаграфіі, тэкстыльнай прамысловасці, медыцыне.

гіпата́ксіс

(ад гіпа- + гр. taksis = размяшчэнне)

лінгв. падпарадкаванне (сказаў).

гіпатала́мус

(ад гіпа- + таламус)

аддзел галаўнога мозга, размешчаны пад зрокавымі буграмі, у якім знаходзяцца цэнтры вегетатыўнай нервовай сістэмы.

гіпатані́чны

(ад гіпатанія)

які мае паніжаны ціск;

г. раствор — раствор, асматычны ціск якога ніжэйшы, чым у клетках жывёльных і раслінных арганізмаў (параўн. гіпертанічны 1).

гіпатані́я

(ад гіпа- + -танія)

паніжэнне крывянога ціску (параўн. гіпертанія 1).

гіпатрафі́я

(ад гіпа- + -трафія)

змяншэнне аб’ёму органа, выкліканае хранічным разладам харчавання (параўн. гіпертрафія 1).

гіпатрахо́іда

(ад гіпа- + трахоіда)

мат. замкнутая крывая, якую апісвае знешні або ўнутраны пункт круга, што коціцца без слізгання па ўнутраным баку акружнасці вялікага радыуса.

гіпатырэо́з

(ад гіпа- + тырэоз)

недастатковасць функцыі шчытападобнай залозы; у рэзка выражанай форме прыводзіць да мікседэмы (параўн. гіпертырэоз).