Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

батыфато́метр

(ад баты- + фатометр)

прыбор для вымярэння інтэнсіўнасці асвятлення ў вадзе на вялікіх глыбінях.

батыя́ль

(ад гр. bathys = глыбокі)

зона марскіх глыбіняў ад 200 да 2000 м.

батыя́льны

(ад батыяль)

які датычыць марскіх адкладаў, што залягаюць на глыбіні 200—2000 м;

б-ая зона — тое, што і батыяль.

ба́тэнсы

(англ. battens)

дошкі шырынёй 10—20 см і таўшчынёй 5—10 см.

батэрфля́й

(англ. butterfly)

спосаб спартыўнага плавання на грудзях, пры якім грабок робіцца адначасовым вынасам абедзвюх рук на паверхню вады.