Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіфало́ма

(н.-лац. hypholoma)

шапкавы базідыяльны грыб сям. страфарыевых, які расце на пнях, дрэвах, зрэдку на глебе ў лясах, парках; неядомы.

гіфаміцэ́ты

(ад гр. hyphe = тканка + -міцэты)

група недасканалых грыбоў класа дэйтэраміцэтаў, якая размнажаецца канідыямі і выклікае многія хваробы ў раслін і жывёл, прыносячы значныя страты сельскай і лясной гаспадарцы.

гі́фы

(гр. hyphe = тканіна, павуціна)

ніткападобныя ўтварэнні, якія ўтвараюць грыбніцу (міцэлій) і пладовыя целы грыбоў.

гі́цаль

(польск. hycel, ад ням. дыял. hitzel)

нягоднік, мучыцель (даўней — жывадзёр, скуралуп).

гі́ція

(шв. gyttja = глей, ціна)

азёрныя адклады з рэшткаў мікраарганізмаў, раслін і мінеральных рэчываў.

гі́чка

(англ. gig)

тое, што і гіг.

гіялапла́зма

(ад гр. healos = шкло + плазма)

частка цытаплазмы жывёльных і раслінных клетак, якая акружае ядро і змяшчае прадукты ўнутрыклетачнага метабалізму.

гіяларафі́дыум

(н.-лац. hyaloraphidium)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая пашырана ў планктоне прэсных і саланаватых вадаёмаў.

гіялатэ́ка

(н.-лац. hyalotheca)

ніткаватая зялёная водарасць сям. касмарыевых, якая засяляе стаячыя дыстрофныя вадаёмы.

гіяле́кта

(н.-лац. gualecta)

накіпны лішайнік сям. гіялектавых; пашыраны па ўсім зямным шары; на Беларусі трапляецца адзін від на кары лісцевых дрэў, на старых пнях.