Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

назе́ма

(гр. nosema = хвароба, зло)

прасцейшае атрада мікраспарыдый, якое паразітуе ў клетках насякомых.

наземато́з

(ад назема)

хвароба насякомых, пераважна шаўкапрадаў і пчол, якая выклікаецца аднаклетачнымі паразітамі наземамі.

наі́б

(ар. naib = намеснік)

намеснік або памочнік начальніка ці духоўнай асобы ў некаторых мусульманскіх краінах.

наі́ды

(н.-лац. nais)

кольчатыя чэрві сям. наідыдаў пашыраны ў прэсных вадаёмах па ўсім зямным шары.

наіды́ды

(н.-лац. naididae)

сямейства кольчатых чарвей класа малашчацінкавых; пашыраны ў прэсных вадаёмах, часам у прыбярэжнай зоне мораў.

найто́ў

(гал. naaitouw)

мар. трос, пры дапамозе якога мацуюцца розныя прадметы на судне.

нака́рдыі

(н.-лац. nocardiaceae)

сямейства актынаміцэтаў, пашыраны пераважна ў глебе; удзельнічаюць у разлажэнні сінтэтычных матэрыялаў.

нака́ўт

(англ. knock-out, ад knock = удараць + out = вон)

стан спартсмена ў боксе, калі ён, збіты ўдарам праціўніка, не можа падняцца на ногі на працягу 10 секунд і лічыцца пераможаным.

накда́ўн

(англ. knock-down, ад knock = удараць + down = уніз)

стан спартсмена, калі ён, збіты ўдарам праціўніка, можа на працягу 10 секунд падняцца на ногі і працягваць бой.

нактамбулі́зм

(ад лац. nox, noctis = ноч + ambulare = гуляць)

тое, што і самнамбулізм.