Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідрадына́міка

(ад гідра- + дынаміка)

раздзел гідрамеханікі, які вывучае рух несціскальнай вадкасці і яе ўзаемадзеянне з цвёрдымі целамі.

гідрадэні́т

(ад гр. hidros = пот + адэніт)

гнойнае запаленне потавых залоз, часцей падпахавых, якое выклікаецца стафілакокам.

гідразі́н

[ад гідр(аген) + аз(от)]

хімічнае злучэнне вадароду з азотам, бясколерная вадкасць, якая дыміцца на паветры; выкарыстоўваецца для вырабу пластмас, як элемент рэактыўнага паліва і інш.

гідразо́і

(н.-лац. hydrozoa)

клас водных кішачнаполасцевых жывёл тыпу кнідарый, асобіны якога маюць форму паліпа або медузы; уключае падкласы гідроідных і сіфанафораў.

гідразо́лі

(ад гідра- + золі)

золі, у якіх часцінкі рэчыва размеркаваны ў вадзе (параўн. арганазолі, аэразолі).

гідраізаба́ты

(ад гідра- + ізабаты)

ізалініі глыбінь люстэрка падземных водаў ад зямной паверхні.

гідраізагі́псы

(ад гідра- + ізагіпсы)

ізалініі адзнак люстэрка падземных водаў адносна ўмоўнай нулявой паверхні.

гідраізаля́цыя

(ад гідра- + ізаляцыя)

забеспячэнне будаўнічых канструкцый ад пранікнення вады, а будаўнічых матэрыялаў ад уздзеяння хімічна агрэсіўных вадкасцей, сцёкавых водаў і інш.

гідраізап’е́зы

(ад гідра- + іза + гр. piezo = націскаю)

ізалініі напору артэзіянскіх водаў.

гідраізатэ́рмы

(ад гідра- + ізатэрмы)

ізалініі тэмпературы вады ў тоўшчы горных парод.