Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ба́нтэнг бантэ́нг

(англ. banteng, ад малайск. banteng)

парнакапытная жывёла сям. пустарогіх, якая водзіцца ў лясах паўвострава Індакітай і на астравах Малайскага архіпелага; дзікі бык.

банья́н

(хіндзі banijā)

дрэва сям. тутавых са шматлікім паветраным карэннем, пашыранае ў Індыі; фікус бенгальскі.

бенка́рт, банка́рт

(ст.польск. bęnkart, ад с.-в.-ням. benchart)

назва пазашлюбнага дзіцяці на Беларусі ў 16 — першай пал. 19 ст. (параўн. байструк).