Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бактэрыятрапі́ны

(ад бактэрыі + гр. trope = паварот, перамена)

антыцелы, якія ўтвараюцца ў сываратцы крыві чалавека і жывёл пры інфекцыйных захворваннях і ўзмацняюць фагацытоз.

бактэрыятрафі́зм

(ад бактэрыі + гр. trophe = ежа, засваенне)

узаемна карысныя адносіны паміж каранямі раслін і бактэрыямі: форма жыўлення вышэйшых раслін.

бактэрыятэрапі́я

(ад бактэрыі + тэрапія)

метад лячэння, заснаваны на ўвядзенні ў арганізм аслабленых або мёртвых хваробатворных бактэрый ці процібактэрыяльных ядаў.

бактэрыяфа́гі

(ад бактэрыі + фагі)

вірусы, здольныя разбураць і паглынаць бактэрыі.

бактэрыяфа́гія

(ад бактэрыі + -фагія)

працэс разбурэння бактэрый бактэрыяфагамі.

бактэрыяхларафі́лы

(ад бактэрыі + хларафіл)

зялёныя пігменты пурпурных і зялёных бактэрый, якія абумоўліваюць працэс фотасінтэзу.

ба́кхій

(гр. bakchios = вакхічны)

трохскладовая стапа ў антычным вершаскладанні, якая мае адзін кароткі і два доўгія склады.

бакшта́г

(гал. bakstag)

1) курс паруснага судна пры спадарожна-бакавым ветры;

2) трос для замацавання на судне мачтаў, комінаў і інш.

бакшто́ў

(гал. bakstouw)

канат або трос, які выпускаецца з кармы для буксіравання суднаў, прывязвання спушчаных на ваду шлюпак і інш.

бакштэ́йн

(ням. Backstein = літар. абпаленая цэгла)

гатунак галандскага сыру.