Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апанта́ны

(польск. opętany)

ахоплены крайнім душэўным узрушэннем, безразважны, шалёны.

апанча́

(тат. japyncy)

старадаўняе верхняе адзенне ў выглядзе шырокага плашча без рукавоў.

апапана́кс

(ад гр. opos = сок + panaksos = зелле, лекі)

травяністая расліна сям. парасонавых, пашыраная ў Міжземнамор’і, з карэння якой здабываюць парфумерныя рэчывы.

апапла́ст

(ад апа- + -пласт)

сукупнасць свабодных прастораў у тканках раслін, па якіх ажыццяўляецца свабодная дыфузія рэчываў (міжклетнікі, клетачныя абалонкі).

апаплексі́чны

(гр. apoplektikos)

які мае дачыненне да апаплексіі, звязаны з апаплексіяй.

апапле́ксія

(гр. apopleksia)

раптоўнае кровазліццё ў які-н. орган, часцей у галаўны мозг (гл. інсульт).

апара́т

(лац. apparatus)

1) прыбор, прыстасаванне для якой-н. пэўнай работы (напр. тэлефонны а., фатаграфічны а.);

2) сукупнасць органаў, якія выконваюць якую-н. функцыю ў арганізме (напр. зрокавы а., дыхальны а.);

3) органы кіравання (напр. дзяржаўны а.);

4) сукупнасць работнікаў якой-н. установы, арганізацыі (напр. а. міністэрства, гандлёвы а.);

5) заўвагі, паказальнікі і іншы дапаможны матэрыял да навуковай працы, выдання (напр. навуковы а., даведачны а.).

апарату́ра

(ад апарат)

сукупнасць апаратаў для якой-н. работы; абсталяванне лабараторыі, цэха.

апа́рт

(фр. aparté)

сцэнічныя рэплікі, якія вымаўляюцца «ўбок», для публікі, і, па задуме аўтара, «не чутны» партнёрам на сцэне.

апартаме́нты

(фр. appartement = кватэра)

1) вялікае раскошнае памяшканне, пакоі;

2) іран. кватэра, пакой.