гістарыягра́фія
(ад гісторыя + -графія)
1) гісторыя гістарычнай навукі ў цэлым, а таксама сукупнасць даследаванняў, прысвечаных вывучэнню пэўнага гістарычнага перыяду ці распрацоўцы пэўнай гістарычнай тэмы;
2) навуковая дысцыпліна, якая вывучае гісторыю гістарычнай навукі.
гістафізіяло́гія
(ад гіста- + фізіялогія)
раздзел гісталогіі, які вывучае механізмы функцый тканак і іх комплексаў у жывёльным арганізме.
гістахі́мія
(ад гіста- + хімія)
раздзел гісталогіі, які вывучае хімічныя ўласцівасці тканак жывёл і раслін.
гісто́лаг
(ад гіста- + -лаг)
спецыяліст у галіне гісталогіі.
гісто́ліз
(ад гіста- + -ліз)
разбурэнне тканак арганізма ферментамі тканкавага або бактэрыяльнага паходжання.
гісто́ны
(ад гр. histos = тканка)
група простых бялкоў (пратэінаў), якія змяшчаюцца ў ядрах большасці клетак жывёл і раслін.
гісто́рык
(лац. historicus, ад гр. historikos)
1) спецыяліст па гісторыі;
2) выкладчык гісторыі.
гісто́рыя
(лац. historia, ад гр. historia)
1) працэс развіцця прыроды і грамадства;
2) навука аб развіцці чалавечага грамадства (напр. г. Беларусі);
3) навука, якая вывучае паслядоўнае развіццё якой-н. галіны ведаў (напр. г. літаратуры, г. тэатра);
4) апавяданне (напр. забаўная г.);
5) здарэнне, выпадак (напр. непрыемная г.).
гістрыён
(лац. histrio, -onis = акцёр)
1) вандроўны камедыянт у Стараж. Рыме;
2) вандроўны спявак, музыкант, акцёр, акрабат у сярэдневяковай Еўропе (параўн. жанглёр 1, шпільман).
гістыдзі́н
(ад гр. histos = тканка + eidos = выгляд)
амінакіслата, якая ўваходзіць у склад большасці бялкоў; у арганізме сінтэзуецца з адэніну і глютацыёну, пры распадзе ўтварае гістамін.