Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіпнатэрапі́я

(ад гіпноз + тэрапія)

тэрапія, якая ажыццяўляецца метадам гіпнатычнага ўздзеяння.

гіпно́з

(фр. hypnose, ад hypnos = сон)

1) стан, падобны на сон, які выклікаецца ўнушэннем і суправаджаецца падпарадкаваннем волі спячага таму, хто ўсыпляе; перан. сіла ўплыву, уздзеяння, уласцівая каму-н.

гіпно́лаг

(ад гіпноз + -лаг)

спецыяліст па гіпнозу, урач, які лечыць гіпнозам.

гі́пнум

(н.-лац. hypnum)

лістасцябловы мох сям. гіпнавых, які расце ў лясах на гнілой драўніне, глебе, камянях.

гіпо́ма

(н.-лац. hypoma)

павук сям. павукоў-пігмеяў, які жыве на высокай траве і кустах.

гіпо́пус

(гр. hypopos = які мае знізу ногі)

асобая стадыя німфы ў свірнавых кляшчоў, здольная ўпадаць пры неспрыяльных умовах у стан спакою.

гіпо́тэза

(гр. hypothesis = меркаванне)

1) навуковае меркаванне, пэўнасць якога яшчэ не даказана доследным шляхам;

2) усякае меркаванне, дапушчэнне, здагадка.

гіпо́фіз

(гр. hypophysis = адростак)

залоза ўнутранай сакрэцыі ў пазваночных жывёл і чалавека, размешчаная пад галаўным мозгам, якая ўплывае на рост і развіццё арганізма; ніжні мазгавы прыдатак.

гіпс

(гр. gypsos = мел, гліна)

1) мінерал класа сульфатаў, вапністае рэчыва белага колеру, якое выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, лепцы і медыцыне;

2) скульптурны злепак з гэтага рэчыва;

3) хірургічная павязка з гэтага рэчыва.

гіпсабето́н

(ад гіпс + бетон)

бетон на аснове гіпсавых вяжучых матэрыялаў.