Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіпертрафі́я

(ад гіпер- + -трафія)

1) павелічэнне аб’ёму якога-н. органа ці тканкі цела ў выніку змянення іх функцыі або хваробы (параўн. гіпатрафія);

2) перан. празмернае развіццё чаго-н. (напр. г. чуллівасці).

гіпертрыхо́з

(ад гіпер- + гр. thriks, -ichos = волас)

празмернае развіццё валасянога покрыва на ўчастках скуры, звычайна вольных ад валасоў, напр. на твары ў жанчын або на спіне ў мужчын; валасатасць.

гіпертырэо́з

(ад гіпер- + тырэоз)

павышэнне функцыі шчытападобнай залозы, якое назіраецца пры некаторых захворваннях (тырэатаксікозе) і фізіялагічных станах, напр. пры цяжарнасці, клімаксе і інш. (параўн. гіпатырэоз).

гіпертэлі́я

(ад гіпер- + гр. telos = мяжа)

тое, што і гіпермарфоз.

гіпертэнзі́н

(ад гіпер- + лац. tensus = напружаны)

тое, што і ангіятэнзін.

гіпертэнзі́я

(ад гіпер- + лац. tensio = напружанне)

тое, што і гіпертанія, але часцей ужываецца для абазначэння павышэння артэрыяльнага крывянога ціску (параўн. гіпатэнзія).

гіпертэрмі́я

(ад гіпер- + -тэрмія)

пераграванне арганізма; штучнае павышэнне тэмпературы цела, абумоўленае знешнімі фізічнымі фактарамі (параўн. гіпатэрмія).

гіперурбаніза́цыя

(ад гіпер + урбанізацыя)

канцэнтрацыя насельніцтва у буйных гарадах і гарадскіх агламерацыях, калі люднасць настолькі вялікая, што дадатныя бакі урбанізацыі засланяюцца сур’ёзнымі недахопамі (пагаршэнне экалагічных умоў, транспартная напружанасць і г. д.).

гіперфалангі́я

(ад гіпер- + гр. phalanks, -ngos = сустаў пальца)

павялічаная супраць нормы колькасць фаланг у пальцах, уласцівая некаторым марскім пазваночным, напр. іхтыязаўрам, плезіязаўрам, кітападобным (параўн. таксама гіпердактылія).

гіперфрагме́нты

(ад гіпер + фрагмент)

часцінкі атамнага ядра, якія ўзнікаюць у час ядзернай рэакцыі пры высокіх энергіях і змяшчаюць побач з нуклонамі яшчэ і гіперон пэўнага тыпу.