Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эмі́лія

(н.-лац. emilia)

травяністая расліна сям. складанакветных з ярка-чырвонымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў тропіках і субтропіках Азіі, Афрыкі, Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

эміне́нцыя

(лац. eminentia = перавага, дасканаласць)

1) тытул духоўных курфюрстаў і гросмайстра ордэна госпітальераў, які існаваў да 17 ст.;

2) тытул каталіцкіх епіскапаў і кардыналаў.

эмі́р

(ар. amir = уладар)

тытул правіцеля ў некаторых мусульманскіх краінах Усходу і Афрыкі.

эміра́т

(ад эмір)

1) феадальная дзяржава, на чале якой стаіць эмір;

2) сістэма дзяржаўнага кіравання ў феадальных мусульманскіх краінах.

эміса́р

(лац. emissarius = пасланец)

асоба, якую пасылаюць неафіцыйна ў іншую краіну з сакрэтным палітычным даручэннем.

эмісі́йны

(ад эмісія)

1) звязаны з эмісіяй 1;

э. банк — банк, які валодае манапольным правам выпуску папяровых грошай і каштоўных папер;

2) які дзейнічае пры дапамозе эмісіі 2 (напр. электронная э.).

эмі́сія

(лац. emissio = выпуск)

1) выпуск у абарачэнне папяровых грошай і каштоўных папер (напр. інфляцыйная э.);

2) выпрамяненне электронаў або іонаў цвёрдых ці вадкіх цел пад уздзеяннем награвання, асвятлення і інш.

эмітава́ць

(лац. emittere = выпускаць)

1) выпускаць у абарачэнне папяровыя грошы, каштоўныя паперы, 2) фіз. выпраменьваць электроны або іоны пад уздзеяннем награвання, асвятлення і інш.

эмітэ́нт

(лац. emittens, -ntis = які выпускае)

дзяржава, банк або ўстанова, якая выпускае ў абарот папяровыя грошы, каштоўныя паперы.

эмі́тэр

(англ. emitter, ад лац. emittere = выпускаць)

1) выпраменьвальнік;

2) электрод, які з’яўляецца крыніцай электронаў у выніку награвання яго, дзеяння электрычнага поля і інш.