Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кла́ркія

(н.-лац. clarkia, ад W. Clark = прозвішча амер. падарожніка)

травяністая расліна сям. скрыпнёвых з падоўжана-авальным лісцем і чырвонымі, ружовымі, белымі, фіялетавымі кветкамі, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; выкарыстоўваецца для групавых пасадак.

кларне́т

(фр. clarinette, ад іт. clarinetto)

драўляны духавы язычковы музычны інструмент, які мае форму трубкі з клапанамі і раструбам на канцы.

кларэ́н

(ад лац. clarus = бліскучы)

напаўбліскучая крохкая састаўная частка выкапнёвага вугалю, якая залягае палосамі ў пластах.

клас

(лац. classis = разрад)

1) вялікая група людзей з пэўным становішчам у гістарычна складзенай сістэме грамадскай вытворчасці і з пэўнай, звычайна заканадаўча замацаванай роллю ў грамадскай арганізацыі працы, аб’яднаная аднолькавымі адносінамі да сродкаў вытворчасці, да размеркавання грамадскага багацця і агульнасцю інтарэсаў;

2) група вучняў аднаго і таго ж года навучання або група, якая навучаецца ў пэўнага выкладчыка, вывучае пэўны прадмет (у мастацкіх школах) (напр. к. жывапісу);

3) пакой для заняткаў у школе;

4) разрад, падраздзяленне па якой-н. класіфікацыі (напр. к. земнаводных, каюта першага класа);

5) ступень, узровень чаго-н. або ступень падрыхтаванасці, кваліфікацыі каго-н. (напр. шафёр першага класа).

кла́сік

(лац. classicus = першакласны)

1) выдатны пісьменнік, дзеяч мастацтва, навукі;

2) прадстаўнік класіцызму ў літаратуры і мастацтве;

3) спецыяліст па класічнай філалогіі (грэчаскай і лацінскай мовах і літаратурах).

кла́сіка

(лац. classicus = першакласны)

творы літаратуры і мастацтва, якія маюць сусветнае прызнанне, вякамі зберагаюць сваё значэнне.

класіфікава́ць

(ад лац. classis = клас + facere = рабіць)

рабіць класіфікацыю.

класіфіка́тар

(ад класіфікацыя)

1) спецыяліст у галіне класіфікацыі;

2) апарат для механічнай класіфікацыі вугалю, руды па велічыні, форме, шчыльнасці.

класіфіка́цыя

(фр. classification, ад лац. classis = разрад + facere = рабіць)

размеркаванне якіх-н. прадметаў, з’яў, паняццяў па класах, групах, разрадах на падставе пэўных агульных прыкмет (напр. к. моў, к. раслін).

класіцы́зм

(ням. Klassizismus, ад лац. classicus = першакласны, узорны)

стыль і кірунак у літаратуры і мастацтве 17 — пач. 19 ст., заснаваны на перайманні антычных узораў.