Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіпалімніён

(ад гіпа- + гр. limnion = азярцо)

тоўшча вады ў глыбокіх вадаёмах, у межах якой тэмпература мала змяняецца на працягу года.

гіпало́гія, іпало́гія

(ад гр. hippos = конь + -логія)

навука аб конях і спосабах паляпшэння конегадоўлі.

гіпамарфо́з

(ад гіпа- + -марфоз)

1) спрашчэнне арганізацыі арганізмаў у працэсе эвалюцыі (напр. неатэнія хвастатых амфібій);

2) рэдукцыя органа або яго часткі ў працэсе эвалюцыі.

гіпаменарэ́я

(ад гіпа- + аменарэя)

аслабленне менструальнага цыкла.

гіпамі́цэс

(н.-лац. hypomyces)

сумчаты грыб сям. гіпаміцэтавых, які паразітуе на апеньцы восеньскай, шампіньёнах, сыраежках, млечніках.

гіпа́нтый

(ад гіпа- + гр. anthos = кветка)

кветкавая трубка рознай формы і велічыні, утвораная ў выніку зрастання тканак.

гіпапаратырэо́з

(ад гіпа- + гр. para = каля + тырэоз)

разлад кальцыевага абмену ў арганізме, выкліканы недастатковай дзейнасцю шчытападобных залоз (параўн. гіперпаратырэоз).

гіпапата́м

(гр. hippopotamos = літар. рачны конь)

тое, што і бегемот.

гіпапітуітары́зм

[ад гіпа- + лац. (glandula) pituitaria = гіпофіз]

недастатковасць функцыі гіпофіза пры яго захворваннях (параўн. гіперпітуітарызм).

гіпаплазі́я

(ад гіпа- + гр. plasis = утварэнне)

недаразвіццё тканкі, органа, часткі цела або арганізма ў цэлым, якое ўзнікае ў час парушэння ўнутрывантробнага развіцця плада (параўн. аплазія, гіперплазія).