Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідраге́н

(н.-лац. hydrogenium, ад гр. hydor = вада + genos = паходжанне)

лацінская назва вадароду, калі ён удзельнічае ў хімічных працэсах.

гідрагене́з

(ад гідра- + -генез)

сукупнасць геахімічных і мінералагічных пераўтварэнняў, выкліканых прасочваннем вады па трэшчынах з паверхні ў зямную кару.

гідрагенера́тар

(ад гідра- + генератар)

генератар, які ператварае атрыманую ад гідратурбіны энергію руху вады ў электрычную энергію.

гідрагеніза́цыя

(ад гідраген)

далучэнне вадароду да хімічных элементаў або злучэнняў, гідрыраванне (напр. г. вугалю, г. алею); проціл. дэгідрагенізацыя.

гідрагенсульфа́ты

(ад гідраген + сульфаты)

тое, што і гідрасульфаты.

гідрагенсульфі́ты

(ад гідраген + сульфіты)

тое, што і гідрасульфіты.

гідрагео́лаг

(ад гідра- + геолаг)

спецыяліст у галіне гідрагеалогіі.

гідрагра́фія

(ад гідра- + -графія)

раздзел гідралогіі, які займаецца вывучэннем, апісаннем і нанясеннем на карту водных аб’ектаў зямной паверхні (рэк, азёр, мораў, балот і інш.).

гідрадамкра́т

(ад гідра- + дамкрат)

гідраўлічны механізм для паднімання цяжкіх прадметаў, напр. вертыкалізацыі ракетносьбітаў ракетаносьбітаў.

гідрадыкцыён

(н.-лац. hydrodiction)

каланіяльная зялёная водарасць сям. гідрадыкцыевых, якая трапляецца ў стаячых і павольна цякучых водах, багатых азоцістымі злучэннямі.