Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

батрыеко́кус

(н.-лац. batryococcus)

каланіяльная зялёная водарасць сям. дыктыясферыевых, якая пашырана ўсюды ў чыстай або слаба забруджанай вадзе.

батрыяміко́з

(ад гр. botrys = гронка + мікозы)

хранічная інфекцыйная хвароба коней, радзей буйной рагатай жывёлы, авечак, свіней з групы мікозаў, узбуджальнік якой мікраскапічны грыбок; характарызуецца пухлінападобным разрастаннем злучальнай тканкі.

батрыяспо́рый

(н.-лац. botryosporium)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца ў глебе на розных раслінных субстратах.

батрыясфе́рыя

(н.-лац. batryosphaeria)

сумчаты грыб сям. батрыясферавых, які развіваецца на травяністых і дрэвавых раслінах.

батрыяты́нія

(н.-лац. batryotinia)

сумчаты грыб сям. склератыніевых, які развіваецца на многіх раслінах.

батулі́зм

(н.-лац. botulismus, ад лац. botulus = каўбаса)

вострая інфекцыйная хвароба ў выніку атручвання прадуктамі (каўбасой, вяндлінай, рыбай, кансервамі), заражанымі спораўтваральнымі палачкападобнымі бактэрыямі і іх таксінамі.

бату́т

(фр. batoude, ад іт. battuta = літар. удар)

гімнастычны снарад для скачкоў у выглядзе нацягнутай гарызантальна капронавай або металічнай сеткі, якая спружыніць.

бату́та

(іт. battuta = літар. удар)

палачка дырыжора.

батфо́рты

(фр. bottes fortés)

кавалерыйскія боты з высокімі пашыранымі ўверсе халявамі.

баты-

(гр. bathys = глыбокі)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «глыбінны».