Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіпергідро́з

(ад гіпер- + гр. hidros = пот)

агульнае або мясцовае павышэнне потавыдзялення.

гіпергі́я

(ад гіпа- + гр. ergon = праца, дзеянне)

слабая супраціўляльнасць арганізма хваробатворным агентам знешняга асяроддзя.

гіперглікемі́я

(ад гіпер- + глікемія)

павышаная колькасць цукру ў крыві (параўн. гіпаглікемія).

гіпердактылі́чны

(ад гіпер + дактыль);

г-ая рыфма — рыфма, у якой пасля апошняга націскнога склада ідуць тры і больш ненаціскных складоў.

гіпердактылі́я

(ад гіпер- + гр. daktylos = палец)

павялічаная супраць нормы колькасць пальцаў, якая была ўласціва іхтыязаўрам (параўн. таксама гіперфалангія).

гіпердынамі́я

(ад гіпер- + гр. dynamis = сіла)

самае высокае напружанне арганізма (параўн. гіпадынамія).

гіперінфля́цыя

(ад гіпер- + інфляцыя)

звышінфляцыя, павелічэнне ў краіне ў незвычайных, велізарных памерах масы папяровых грошай і вельмі хуткі рост цэн, што вядзе да абясцэньвання грашовай адзінкі, парушэння нармальных гаспадарчых сувязей і катастрафічнага зніжэння ўзроўню жыцця працоўных.

гіперкапні́я

(ад гіпер- + гр. kapnos = дым)

павелічэнне колькасці і павышэнне парцыяльнага ціску двухвокісу вугляроду ў артэрыяльнай крыві (параўн. гіпакапнія).

гіперкерато́з

(ад гіпер- + гр. keras, -atos = рог)

празмернае патаўшчэнне рагавога слоя скуры чалавека ў выніку працяглага ціску, трэння і іншых прычын.

гіперкіне́з

(ад гіпер- + -кінез)

празмерныя міжвольныя рухі пры арганічных і функцыянальных парушэннях нервовай сістэмы (параўн. гіпакінез).