Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіперасмі́я

(ад гіпер- + гр. osme = пах)

хваравітае абвастрэнне нюху пры некаторых захворваннях цэнтральнай нервовай сістэмы.

гіпербазі́ты

(ад гіпер- + гр. basis = аснова)

горныя пароды вулканічнага паходжання, з нязначным утрыманнем крэменякіслаты.

гіпе́рбала

(гр. hyperbole = перабольшанне)

1) літ. стылістычная фігура, заснаваная на значным перабольшанні пры апісанні прадмета або з’явы для ўзмацнення выразнасці выказвання;

2) мат. крывая лінія з ліку канічных сячэнняў.

гіпербаліза́цыя

(ад гіпербала)

выкарыстанне гіпербалы як мастацкага прыёму; перабольшанне.

гіпербало́ід

(ад гіпербала + -оід)

мат. паверхня, якая ўтвараецца вярчэннем гіпербалы вакол прамой, што спалучае фокусы гіпербалы.

гіпербарэ́і

(гр. hyperboreos = які жыве за Барэем, на Крайняй Поўначы)

перан. жыхары Крайняй Поўначы.

гіпе́рбатан

(гр. hyperbaton = перастаноўка)

стылістычная фігура, у якой парушана ўсталяваная сінтаксічная паслядоўнасць слоў, што непасрэдна звязаны з тэкстам (гл. таксама інверсія 1).

гіпервітаміно́з

(ад гіпер- + вітаміны)

атручванне, выкліканае прыёмам павышаных доз вітамінаў (параўн. авітаміноз, гіпавітаміноз).

гіпергене́з

(ад гіпер- + -генез)

сукупнасць працэсаў хімічнага і фізічнага ператварэння мінеральнага рэчыва ў верхніх частках зямной кары і на яе паверхні пад уздзеяннем атмасферы, гідрасферы і жывых арганізмаў.

гіперге́нны

(ад гіпер- + -генны);

г-ае месцанараджэнне — паклады карысных выкапняў, якія ўзніклі каля зямной паверхні ў .выніку гіпергенезу (параўн. гіпагенны).