Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

басетго́рн

(ням. Bassethom)

альтавая разнавіднасць кларнета.

баска́к

(цюрк. baskak)

прадстаўнік ханскай улады і зборшчык даніны ў падначаленых народаў у перыяд татара-мангольскага нашэсця.

баскерві́ль

(англ. baskerville, ад J. Baskerville = прозвішча англ. друкара 18 ст.)

друкарскі шрыфт выразнага малюнку, які выкарыстоўваецца пераважна для кніжнага набору.

баске́т

(фр. bosquet, ад іт. boschetto = лясок, гаёк)

група роўна падстрыжаных дрэў ці кустоў, якія высаджаны ў парку, садзе або на іх межах.

баскетбо́л

(англ. basket-ball, ад basket = кошык + ball = мяч)

спартыўная камандная гульня з мячом, які закідаюць рукамі ў падвешанае кольца з сеткай.

ба́сма

(цюрк. basma)

раслінная фарба для валасоў.

басма́

(цюрк. basma)

1) пласцінка з партрэтам хана, якая ў час татара-мангольскага нашэсця выдавалася як вярыцельная грамата;

2) тонкія лісты з золата, серабра або медзі з выціснутымі малюнкамі, якія даўней выкарыстоўваліся як упрыгожанні.

басма́ч

(цюрк. basmak = рабіць налёт)

удзельнік узброенага нацыянальна-дэмакратычнага руху ў Сярэд. Азіі ў 1917—1926 гг.

басо́н

(ад фр. passement = тасьма)

узорныя плеценыя вырабы (шнуры, тасьма, аблямоўка) для ўпрыгожання адзення, аздаблення мэблі.

ба́ста

(іт. basta)

хопіць, даволі!