Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіпатрафі́я

(ад гіпа- + -трафія)

змяншэнне аб’ёму органа, выкліканае хранічным разладам харчавання (параўн. гіпертрафія 1).

гіпатрахо́іда

(ад гіпа- + трахоіда)

мат. замкнутая крывая, якую апісвае знешні або ўнутраны пункт круга, што коціцца без слізгання па ўнутраным баку акружнасці вялікага радыуса.

гіпатырэо́з

(ад гіпа- + тырэоз)

недастатковасць функцыі шчытападобнай залозы; у рэзка выражанай форме прыводзіць да мікседэмы (параўн. гіпертырэоз).

гіпатыязі́д

(ад гіпа- + гр. theion = сера + лац. acidus = востры, едкі)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры цырозах печані, нефрозах, нефрытах, гіпертанічнай хваробе.

гіпатэнзі́ўны

(ад гіпа- + лац. tensio = напружанне)

які зніжае артэрыяльны ціск (напр. г-ыя сродкі ў фармакалогіі).

гіпатэ́нзія

(ад гіпа- + лац. tensio = напружанне)

тое, што і гіпатанія, але часцей ужываецца для абазначэння паніжэння артэрыяльнага крывянога ціску (параўн. гіпертэнзія).

гіпатэну́за

(гр. hypoteinusa)

мат. старана прамавугольнага трохвугольніка, якая ляжыць насупраць прамога вугла.

гіпатэрмі́я

(ад гіпа- + -тэрмія)

паніжэнне тэмпературы цела чалавека або цеплакроўных жывёл за яе фізіялагічныя граніцы; штучнае ахаладжэнне арганізма або асобных яго частак з лячэбнай мэтай (параўн. гіпертэрмія).

гіпатэты́чны

(гр. hypotetikos)

заснаваны на гіпотэзе; мяркуемы меркаваны (напр. г-ае сцвярджэнне).

гіпафа́рынкс

(ад гіпа- + гр. pharynks = глотка)

1) выпучванне склератызаванай сценкі ротавай поласці насякомых;

2) ніжні аддзел глоткі ў пазваночных.