Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

барэа́льны

(лац. borealis, ад гр. boreas = паўночны);

б-ае царства — таксанамічная адзінка фларыстычнага раянавання Зямлі, якая займае ўмераную зону Паўн. паўшар’я.

барэ́ж

(фр. barége, ад Baréges = назва горада ў Пірэнеях)

лёгкая празрыстая тканша з баваўнянай, шаўковай або шарсцяной пражы.

барэ́й

(гр. Boreas = імя старажытнагрэчаскага міфалагічнага бога паўночнага ветру)

паэт. парывісты халодны вецер.

барэ́ль

(англ. barrel = бочка)

мера ёмістасці і аб’ёму сыпкіх і вадкіх рэчываў у ЗША, Англіі і некаторых іншых краінах, роўная для сыпкіх рэчываў 163,65 л, для вадкіх рэчываў 159 л.

барэлье́ф

(фр. bas-relief = літар. нізкі рэльеф)

від скульптуры, у якой фігура выступае на плоскай паверхні менш чым на палавіну сваёй таўшчыні.

барэ́ткі

(фр. barrette)

жаночыя туфлі са шнуркамі або на гузіках.

барэ́тэр

(англ. barretter)

стабілізатар сілы току, прылада ў выглядзе запоўненага вадародам шклянога балона, унутры якога змешчаны тонкі жалезны дрот, выкарыстоўваецца ў радыёэлектронных прыборах.

бас

(іт. basso = літар. нізкі)

1) самы нізкі мужчынскі голас, а таксама спявак з такім голасам;

2) духавы або струнны музычны інструмент нізкага рэгістра;

3) мн. струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам. .

басано́ва

(парт. bossa nova = новае захапленне)

1) лацінаамерыканскі танцавальны рытм, які лёг у аснову многіх музычных твораў;

2) парны бальны танец, падобны на самбу 3.

басе́йн

(фр. bassin)

1) штучны вадаём;

2) тэрыторыя, якая ахоплівае мора, возера, раку разам з прытокамі;

3) месца залягання горных парод (напр. Данецкі вугальны б.).