Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

барыка́да

(фр. barricade, ад barrique = бочка)

загарода ўпоперак вуліцы з розных падручных прадметаў (бярвення, камянёў, скрынак, мяшкоў з пяском і інш.), якая выкарыстоўваецца ў час вулічных баёў; па

другі бок барыкад — у лагеры праціўніка.

бары́ла

(польск. baryła, ад іт. barile)

заднёная з двух бакоў невялікая бочачка для напіткаў (віна, алею, піва).

бары́ль

(ісп. barril = бочка)

мера ёмістасці вадкасцей у шэрагу краін Лац. Амерыкі, роўная 76 або 96 л.

ба́рыстэр

(англ. barrister)

званне адваката ў Англіі.

барысфе́ра

(ад бары + сфера)

ядро Зямлі, гіпатэтычна акрэсленая цэнтральная частка Зямлі, пабудаваная з мас вялікай шчыльнасці.

бары́т

(н.-лац. baritium, ад лац. barium = барый, ад гр. barys = цяжкі)

мінерал класа сульфатаў белага або шэрага колеру са шкляным бляскам; выкарыстоўваецца для вырабу бялілаў, эмаляў, а таксама ў папяровай, гумавай вытворчасці і ў медыцыне.

барыто́н

(іт. baritono)

1) мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам, а таксама спявак з такім голасам;

2) медны духавы музычны інструмент баса-барытоннага дыяпазону і тэмбру.

барыцэ́нтр

(ад бары- + цэнтр)

1) цэнтр цяжару геаметрычнай фігуры або цела;

2) цэнтр масы сістэмы Зямля—Месяц, размешчаны на адлегласці 4800 км ад цэнтра Зямлі ў напрамку Месяца.

бары́чны

[ад бары- + (метр)ычны]

звязаны з атмасферным ціскам.

бары́ш

(цюрк. baryś)

пачастунак пасля куплі-продажу, заключэння здзелкі;

2) прыбытак, выгада ад якой-н. гандлёвай здзелкі.