Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіпапата́м

(гр. hippopotamos = літар. рачны конь)

тое, што і бегемот.

гіпапітуітары́зм

[ад гіпа- + лац. (glandula) pituitaria = гіпофіз]

недастатковасць функцыі гіпофіза пры яго захворваннях (параўн. гіперпітуітарызм).

гіпаплазі́я

(ад гіпа- + гр. plasis = утварэнне)

недаразвіццё тканкі, органа, часткі цела або арганізма ў цэлым, якое ўзнікае ў час парушэння ўнутрывантробнага развіцця плада (параўн. аплазія, гіперплазія).

гіпа́рх

(гр. hipparchos)

начальнік конніцы ў Стараж. Грэцыі.

гіпарыён

(н.-лац. hipparion, ад гр. hippos = конь + Areion = імя хутканогага каня ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

вымерлы трохпальцы конь, які быў пашыраны ў неагене (параўн. анхітэрый, палеатэрый).

гіпасакрэ́цыя

(ад гіпа- + сакрэцыя)

недастатковае выдзяленне сакрэту якой-н. залозай, звязанае з паніжанай функцыянальнай актыўнасцю залозы (параўн. гіперсакрэцыя).

гіпасексуа́льнасць

(ад гіпа- + сексуальнасць)

зніжэнне сексуальнай схільнасці пры адсутнасці якіх-н. адхіленняў у здароўі чалавека (параўн. гіперсексуальнасць).

гіпасмі́я

(ад гіпа- + гр. osme = пах, нюх)

зніжэнне нюху ў выніку парушэння насавога дыхання, запаленні слізістых абалонак поласці носа і інш.

гіпаспады́я

(ад гіпа- + гр. spao = адрываю)

прыроджанае недаразвіццё мочавыдзяляльнага канала, пры якім яго вонкавая адтуліна адкрываецца на ніжняй паверхні палавога члена.

гіпаспермі́я

(ад гіпа- + сперма)

тое, што і алігаспермія.