Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіпака́мп

(лац. hippocampus)

звіліна паўшар’я галаўнога мозга, размешчаная ў аснове скроневай долі.

гіпакапні́я

(ад гіпа- + гр. kapnos = дым)

змяншэнне колькасці і паніжэнне парцыяльнага ціску двухвокіслу вугляроду ў артэрыяльнай крыві (параўн. гіперкапнія).

гіпака́уст

(ад гіпа- + гр. kaustos = нагрэты)

абагравальная сістэма пад падлогай або ў сценах тэрмаў (лазняў) і дамоў Стараж. Грэцыі і Рыма ў выглядзе каналаў і труб, па якіх праводзілася нагрэтае паветра.

гіпакіне́з

(ад гіпа- + -кінез)

зніжэнне адвольных рухаў па сіле і аб’ёму ў выніку захворвання мышцаў або нервовай сістэмы (параўн. гіперкінез).

гіпакінезі́я гіпакіне́зія

(ад гіпа- + -кінезія)

вымушанае змяншэнне аб’ёму адвольных рухаў у сувязі з характарам працоўнай дзейнасці; малая рухомасць.

гіпако́тыль

(ад гіпа- + гр. kotyle = паглыбленне)

частка сцябла паміж коранем і месцам прымацавання семядоль.

гіпакры́зія

(гр. hypokrisis = прытворства, гульня)

крывадушнасць, двудушнасць, прытворства.

гіпакры́т

(гр. hypokrites = акцёр)

уст. ханжа, крывадушнік.

гіпакрэ́я

(н.-лац. hypocrea)

сумчаты грыб сям. гіпакрэйных, які развіваецца на драўніне, рэштках травяністых раслін.

гіпаксанці́н

(ад гіпа- + гр. ksanthos = залаціста-жоўты)

прамежкавы прадукт абмену нуклеапратэідаў.