Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

натурфіласо́фія

(ням. Naturphilosophie, ад лац. natura = прырода + гр. philosophia = філасофія)

вучэнне, якое спрабуе даць сістэму ведаў аб прыродзе, грунтуючыся не на доследных дадзеных навук, а на абстрактных прынцыпах філасофіі.

натыві́зм

(ад лац. nativus = прыроджаны)

канцэпцыя, паводле якой здольнасць да ўспрымання прасторы і часу ўласціва чалавеку ад нараджэння і не развіваецца ў працэсе жыцця.

наты́ўны

(лац. nativus)

біял. прыроджаны, які захаваў структуру, уласцівую яму ў жывой клетцы (напр. н-ыя бялкі).

натыфікава́ць

(лац. notificare = рабіць вядомым)

афіцыйна аб’явіць, паведаміць.

натыфіка́цыя

(с.-лац. notificatio, ад лац. notificare = рабіць вядомым)

1) афіцыйнае паведамленне дзяржавай іншай дзяржаве аб сваёй пазіцыі ў адносінах да пэўнага пытання знешняй палітыкі;

2) паведамленне аб апратэставанні вэксаля.