кладо́фара
(н.-лац. cladophora, ад гр. klados = парастак + phoros = які нясе)
ніткаватая зялёная водарасць сям. кладофаравых, якая пашырана ў морах і прэсных вадаёмах.
кладра́сціс
(н.-лац. cladrastis)
дрэва сям. бабовых з буйным лісцем і белымі духмянымі кветкамі ў доўгіх суквеццях, пашыранае ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.
клазе́т
(англ. closet)
прыбіральня з вадаправодным прыстасаваннем для прамывання унітаза.
кла́ка
(фр. claque)
група гледачоў, нанятая для таго, каб гучна апладзіраваць або свістаць і тым самым ствараць уражанне поспеху або правалу артыста, спектакля.
клакёр
(фр. claqueur)
асоба, якая ўваходзіць у састаў клакі.
кла́ксан
(англ. klaxon)
механічны сігнальны гудок аўтамабіля, трактара.
клан
(англ. clan, ад кельц. clann)
1) радавая абшчына, род (першапачаткова ў кельцкіх народаў);
2) перан. замкнутая група людзей, звязаных якімі-н. агульным інтарэсамі (эканамічнымі, дзелавымі і інш.).
кла́пан
(рус. клапан, ад ням. Klappe = крышка, засланка)
1) прыстасаванне ў механізмах для прыкрыцця адтуліны, праз якую выходзіць пара, газ, вадкасць;
2) анат. частка полага органа, якая перашкаджае адваротнаму руху змесціва (напр. лімфатычны к.);
3) нашыўка з тканіны, якая прыкрывае кішэнь або шво на адзенні.
клап-ка́мера
(ад ням. Klappe = засланка + камера)
складаны фотаапарат з высоўнай пярэдняй сценкай, куды ўстаўлены аб’ектыў.
кларк
[англ. F. Clarke = прозвішча амер. геахіміка (1847—1931)];
кларкі элементаў — колькасныя паказчыкі змяшчэння хімічных элементаў у зямной кары, гідрасферы, атмасферы, горных пародах, касмічных аб’ектах і інш.