Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідрабіёніка

(ад гідра- + біёніка)

раздзел біёнікі, які вывучае асаблівасці жывёл, што жывуць у вадзе, каб ствараць тэхнічныя прыстасаванні для работы ў водным асяроддзі.

гідрабіёнты

(ад гідра- + біёнты)

арганізмы, якія жывуць у вадзе (параўн. аэрабіёнты).

гідрабіяло́ггя

(ад гідра- + біялогія)

навука, якая вывучае жыццё водных арганізмаў у іх узаемадзеянні паміж сабой і навакольным асяроддзем.

гідрабі́яс

(ад гідра- + гр. bios = жыццё)

сукупнасць арганізмаў, якія насяляюць вадаёмы (параўн. аэрабіяс).

гідрабіясфе́ра

(ад гідра- + біясфера)

частка біясферы ў межах гідрасферы, якую насяляюць водныя арганізмы.

гідрабло́к

(ад гідра- + блок)

гідраагрэгат з прыстасаваннямі для падводу і адводу вады.

гідрабу́р

(ад гідра- + бур)

прыстасаванне для ўтварэння струменем вады, што падаецца пад высокім ціскам, ямак пад пасадку саджанцаў вінаграду.

гідрабу́фер

(ад гідра- + буфер)

гідраўлічнае прыстасаванне, якое прымае падпоры і іншыя канструкцыі, што адкідваюцца ад стартуючай ракеты-носьбіта.

гідрагеало́гія

(ад гідра- + геалогія)

навука аб падземных водах, іх паходжанні, руху, фізічных уласцівасцях, хімічным саставе, заканамернасцях распаўсюджання.

гідрагеахі́мія

(ад гідра- + геахімія)

раздзел гідрагеалогіі, які вывучае хімічны састаў гідрасферы і геахімічныя працэсы, што працякаюць у ёй.