Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бато́метр

(ад гр. bathos = глыбіня + -метр)

прыбор, пры дапамозе якога бяруцца пробы вады з розных глыбінь вадаёма.

бато́н

(фр. bâton = палка)

1) белы хлеб прадаўгаватай формы;

2) прадукт харчавання акруглай прадаўгаватай формы.

батрака́рыум

(н.-лац. bothrocaryum)

дрэвавая або кустовая расліна сям. кізілавых, часта з гарызантальна распасцёртымі галінамі, пашыраная ва Усх. Азіі, на востраве Тайвань і ў Паўн. Амерыцы; вырошчваецца як дэкаратыўная на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.

батракефа́лія

(ад гр. bathron = уступ + kephale = галава)

анамальная форма чэрапа, калі патыліца выпінаецца ўступамі.

батрахаза́ўры

(ад гр. batrachos = жаба + -заўр)

падклас вымерлых земнаводных (напр. лантаназух, сеймурыя), якія спалучалі прыметы амфібій і рэптылій; жылі ў палеазоі.

батрахало́гія

(ад гр. batrachos = жаба + -логія)

раздзел заалогіі, які вывучае земнаводных.

батрахаспе́рмум

(н.-лац. ba-trachospermum)

ніткаватая чырвоная водарасць сям. батрахаспермавых, якая трапляецца ў багатай кіслародам вадзе.

батрыдыёпсіс

(н.-лац. botrydiopsis)

аднаклетачная жоўтазялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая пашырана ў планктоне азёр, рэк, вадасховішчаў, сажалак, каналаў, у глебе, на камянях.

батры́дыі

(ад гр. botrys = гронка + eidos = выгляд)

органы фіксацыі ў некаторых стужачных чарвей, якія ўяўляюць сабой падоўжаныя зашчамляльныя апараты.

батры́дыум

(н.-лац. botrydium)

аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. батрыдыевых, якая трапляецца на глініста-глеістых адкладах берагоў розных вадаёмаў, на дне сажалак, якія высыхаюць, на вільготных глебах.