Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

басты́лія

(фр. Bastille, ад ст.фр. bastir = будаваць)

1) умацаваны замак у перыяд сярэдневякоўя;

2) крэпасць і адначасова турма ў Парыжы 14—18 ст.; як сімвал абсалютызму была 14 ліпеня 1789 г. ўзята штурмам народам, што з’явілася пачаткам Французскай рэвалюцыі 1789—1794 гг.

бастэ́я

(іт. bastea)

паўкруглае каменнае збудаванне для абстрэлу падыходаў да крэпасці.

басурма́н

(цюрк. busurman, ад musulman = мусульманін)

1) уст. чалавек іншай веры, іншаземец;

2) лаянк. несумленны чалавек.

басэтго́рн

(ням. Bassetthom, ад іт. basso = нізкі + ням. Hom = рог)

духавы музычны інструмент, разнавіднасць кларнета.

басэ́тля

(польск. basetla < ням. Bassettel, ад іт. bassetto)

народны смычковы музычны інструмент нізкага рэгістра, блізкі да віяланчэлі.