Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бараско́п

(ад бара- + -скоп)

прыбор для выяўлення змен ціску паветра.

бараста́т

(ад бара- + -стат)

аўтаматычны прыбор для падтрымлівання ў невялікіх халадзільных камерах патрэбнага ціску.

баратра́ўма

(ад бара- + траўма)

пашкоджанне органа слыху пры рэзкай змене атмасфернага ціску.

баратро́пнасць

(ад бара- + гр. trope = змена)

стан атмасферы, пры якім яе шчыльнасць вызначаецца толькі ціскам (параўн. баракліннасць).

бара́трыя

(англ. barratry)

юр. наўмысныя дзеянні капітана або каманды, каб прычыніць шкоду судну або грузу.

бара́ты

(ад н.-лац. borum = бор)

група мінералаў, якія з’яўляюцца солямі розных борных кіслот.

баратэрапі́я

(ад бара- + тэрапія)

выкарыстанне з лячэбнай мэтай паніжанага або павышанага атмасфернага ціску.

баратэрмо́граф

(ад бара- + тэрмограф)

самапісны прыбор для рэгістрацыі атмасфернага ціску і тэмпературы паветра.

барахо́рыя

(ад бара- + -хорыя)

ападанне пладоў і насення пад уздзеяннем сілы цяжару без удзелу іншых фактараў.

барацыклано́метр

(ад бара + цыклон + -метр)

прыбор, які паказвае набліжэнне цыклону і яго напрамак.