ба́зіс
(гр. basis)
1) эканамічны лад грамадства ў пэўны перыяд яго развіцця;
2) розніца паміж цаной наяўнага тавару і тавару з пастаўкай на тэрмін;
3) аснова, база;
4) дакладна вымераная на мясцовасці лінія, па якой вызначаюць даўжыню іншых ліній і робяць вылічэнні;
5) архіт. апорная частка калоны ў збудаванні.
базіфіка́цыя
(ад гр. basis = аснова + -фікацыя)
1) прыродны працэс узбагачэння горных парод;
2) працэс ператварэння кантынентальнай зямной кары ў акіянічную.
базо́ны
[ад інд. S. Bose = прозвішча інд. фізіка (1894—1974)]
1) элементарныя часціцы з цэлалікавым спінам;
2) элементарныя ўзбуджэнні ў слабаўзбуджальнай мікраскапічнай сістэме.
базу́ка
(англ. bazooka)
лёгкая супрацьтанкавая безадкатная гармата, якую абслугоўвае адзін чалавек.
базу́на
(польск. bazuna, ад ням. Pasaune)
кашубскі народны музычны інструмент у выглядзе доўгай трубы.
базылья́не
(с.-лац. basiliani)
каталіцкія манахі ўсходняга абраду, якія жывуць паводле статута св. Васіля (Базыля) Вялікага (распрацаваны ў 4 ст.); існуюць з ранняга сярэдневякоўя, у канцы 16 ст. арганізаваны ў уніяцкі ордэн.