Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апакрыфі́чны

(гр. apokryphos = тайны)

які мае адносіны да апокрыфау.

апа́л

(лац. opalus < гр. opallios, ад санскр. upala = каштоўны камень)

мінерал класа сілікатаў пераважна белага або шэрага колеру-

апалаге́т

(гр. apologetes)

актыўны абаронца якой-н. ідэі, вучэння, парадкаў (напр. а. абстракцыянізму).

апалаге́тыка

(гр. apologetikos = абарончы)

1) выкліканая якімі-н. прычынамі, але не абгрунтаваная абарона чаго-н.;

2) галіна багаслоўя, якая мае задачай абарону хрысціянскай догмы.

апалесцэ́нцыя

(ад апал + лац. -escentia = суфікс, які абазначае слабое дзеянне)

рассейванне святла каламутнымі растворамі з утварэннем розных яго адценняў (як у апала).

апалі́ды

(гр. apolis, -idos = які не мае айчыны)

тое, што і апатрыды.

апалі́ны

(н.-лац. opalina)

прасцейшыя класа жгуцікавых, якія паразітуюць пераважна ў кішэчніку земнаводных.

апаліты́зм

(ад а- + гр. politismos = удзел у дзяржаўных або грамадскіх справах)

абыякавыя адносіны да палітыкі, ухіленне ад удзелу ў грамадска-палітычным жыцці.

апаліты́чны

(ад а- + палітычны)

які стаіць убаку ад грамадска-палітычнага жыцця або ўхіляецца ад удзелу ў ім.

апало́г

(гр. apologos = літар. апавяданне)

кароткі павучальны апавядальны твор, пабудаваны на алегарычным паказе жывёл і раслін, у старажытнагрэчаскай і ўсходняй літаратуры.