Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідро́метр

(ад гідра- + -метр)

прыбор для вызначэння ўзроўню вады ў водным басейне, а таксама скорасці цячэння вады.

гідро́німы

(ад гідра- + гр. onyma = імя, назва)

уласныя назвы водных аб’ектаў (рэк, азёр, мораў і г.д.).

гідры́ды

[ад гідр(аген) + гр. eidos = выгляд]

злучэнні вадароду з іншымі хімічнымі элементамі.

гідры́ла

(н.-лац. hydrilla)

водная травяністая расліна сям. жабнікавых з доўгім ніткападобным сцяблом і дробназубчастым лісцем, пашыраная ў Еўразіі, Афрыцы і Аўстраліі.

гідры́я гі́дрыя

(гр. hydria, ад hydor = вада)

пасудзіна з трыма ручкамі для нашэння вады, пашыраная ў Стараж. Грэцыі.

гідрэмі́я

(ад гідра- + -эмія)

павышанае ўтрыманне вады ў крыві, разрэджванне крыві, якое заўважаецца пры хваробах нырак, асцыце, пры некаторых формах анемій.

гіе́на

(лац. hyaena, ад гр. hyaina)

драпежная млекакормячая жывёла, якая водзіцца ў гарачых краінах і корміцца пераважна мярцвячынай.

гік

(гал. gijk)

гарызантальная бэлька, прымацаваная адным канцом да ніжняй часткі мачты, для расцягвання ніжняга краю паруса.

гіко́ры

(англ. hickory, ад індз. pohikeri)

тое, што і карыя.

гілазаі́зм

(ад гр. hyle = рэчыва + zoe = жыццё)

філасофскі погляд, паводле якога здольнасць адчуваць нібыта ўласціва ўсёй матэрыі.