Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эласты́чны

(н.-лац. elasticus = пругкі)

1) пругкі, гнуткі; здольны расцягвацца і вяртацца ў ранейшы стан (напр. э-ая падушка, э-ая спружына);

2) перан. мяккі, плаўны, павольны (напр. э-ыя рухі);

3) перан здольны лёгка прыстасоўвацца да чаго-н.

эласці́н

(ад н.-лац. elasticus = пругкі)

бялок з групы склерапратэінаў, які ўваходзіць у склад эластычных валокнаў сценак артэрый, скуры 1 інш.

элаты́ў

(н.-лац. elativus, ад лац. elatus = узняты ўверх)

лінгв. 1) абсалютная найвышэйшая ступень параўнання;

2) зыходны склон.

элафамі́цэс

(н.-лац. elaphomyces)

сумчаты грыб сям. элафаміцэтавых, які расце на пясчанай глебе ў хвойных лясах.

элаяпла́сты

(ад гр. elaion = алей + plastos = вылеплены)

лейкапласты расліннай клеткі, якія назапашваюць тлушч і крухмал.