Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

элю́вій

(н.-лац. eluvium, ад лац. eluere = вымываць)

прадукты выветрывання горных парод у выглядзе дробных вуглаватых часцінак і абломкаў, якія паступова пераходзяць у карэнныя пароды.

элюе́нт

(лац. eluens, -ntis = які вымывае)

растваральнік, які выцясняе пэўныя рэчывы з храматаграфічнай калоны.

элюява́ць

(лац. eluere = вымываць)

вымываць рэчывы з храматаграфічнай калоны.