Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эль1

(англ. ale)

светлае, густое і моцнае англійскае піва з ячменнага соладу.

эль2

(ад ням. Ellbogen = локаць)

адзінка даўжыні ў Аўстрыі, Галандыі, Англіі (ад 68,78 да 114 см).

эльдара́да

(ісп. el dorado = залатая краіна)

1) міфічная краіна, багатая на золата і каштоўныя камяні, якую шукалі на тэрыторыі Лац. Амерыкі іспанскія заваёўнікі;

2) перан. краіна казачных багаццяў і цудаў.

эльзеві́р

[гал. Elsevier = прозвішча сям’і гал. выдаўцоў 16 — пач. 18 ст.; найбольш вядомыя Ладэвейк (1540—1617), Ісаак (1596—1751)]

1) кніга, надрукаваная ў галандскіх друкарнях 16 — пач. 18 ст., што належала сям’і друкароў-выдаўцоў Эльзевіраў;

2) старажытны, вельмі вытанчаны друкарскі шрыфт.

эльсго́льцыя

(н.-лац. elsholtzia)

травяністая расліна сям. ясноткавых з чаранковым лісцем і дробнымі лілова-пурпуровымі кветкамі ў густых коласападобных суквеццях, пашыраная пераважна ва Усх. Азіі; на Беларусі трапляецца адзін від паблізу жылля (народныя назвы — меліса, падтынная мята).

эльф

(ням. Elf, ад англ. elf)

добразычлівы да людзей дух прыроды ў заходнееўрапейскай міфалогіі.