Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наркама́н

[ад нарко(тык) + -ман]

чалавек, які мае моцную, хваравітую цягу да наркотыкаў.

наркама́нія

(н.-лац. narcomania, ад гр. narke = аняменне + mania = вар’яцтва)

хваравітая цяга да наркотыкаў.

наркамеду́зы

(ад гр. narke = здранцвенне + медуза)

падатрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл атрада трахілідаў, некаторыя віды якіх паразітуюць на гідрамедузах.

наркаты́чны

(гр. narkotikos = які ашаламляе)

1) які мае адносіны да наркотыкаў, змяшчае наркотыкі;

2) выкліканы наркотыкамі (напр. н. стан).

наркаці́н

(ад гр. narkotikos = які ашаламляе)

алкалоід, які знаходзіцца ў опіуме, але не мае наркатычных уласцівасцей; выкарыстоўваецца ў медыцыне.

нарко́з

(фр. narcose, ад гр. narkosis = аняменне)

штучна выкліканы стан з поўнай або частковай стратай прытомнасці і болевай адчувальнасці; абязбольванне.

нарко́лаг

[ад нарко(тык) + -лаг]

спецыяліст у галіне наркалогіі.

нарко́тык

(гр. narkotikos = які ашаламляе)

рэчыва, якое ўжываецца ў медыцыне як сродак абязбольвання або ўсыплення, а пры бескантрольным ужыванні прыводзіць да наркаманіі.

нармабла́сты

(ад норма + -бласты)

адна са стадый утварэння эрытрацытаў, якая характарызуецца наяўнасцю ядра.

нармалізава́ць

(ад лац. normalis = урэгуляваны)

праводзіць нармалізацыю 1.