Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наве́лія

(н.-лац. navellia)

пячоначны мох сям. цэфалозіевых, які трапляецца ў цяністых, вільготных і забалочаных лясах на гнілой драўніне.

наве́лы

[лац. novellae (leges) = новыя законы]

новы закон, які ўносіць змены ў існуючае заканадаўства.

навіга́тар

(лац. navigator)

спецыяліст у галіне навігацыі.

навіга́цыя

(лац. navigatio = суднаходства, мараплаванне)

1) навука аб спосабах і метадах вадзіць караблі, самалёты і касмічныя лятальныя апараты;

2) суднаходства, мараплаванне, а таксама перыяд часу, калі па мясцовых кліматычных умовах яно магчыма.

навігра́ф

[ад наві(гацыя) + -граф]

авіяцыйны прыбор на лятальных апаратах для вызначэння пройдзенага шляху, хуткасцей ветру і руху апарата.

наві́кула

(н.-лац. navicula)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. навікулавых, якая пашырана ў вадаёмах рознага тыпу.