Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кле́ма

(ням. Klemme)

прыстасаванне для далучэння правадоў да машыны, прыбора, апарата.

клепсі́дра

(гр. klepsydra, ад klepto = краду + hydor = вада)

вадзяны гадзіннік у старажытных Індыі, Кітаі, Егіпце, Грэцыі і Рыме.

клептама́н

(ад гр. klepto = краду + -ман)

хворы на клептаманію.

клептама́нія

(ад гр. klepto = краду + -манія)

неадольнае хваравітае імкненне да крадзяжу, якое выклікаецца некаторымі псіхічнымі захворваннямі.

клептапаразіты́зм

(ад гр. klepto = краду + parasitos = нахлебнік)

прымусовае прысваенне корму, здабытага іншай асобінай; найбольш распаўсюджана сярод птушак, млекакормячых і рыб, радзей сярод насякомых.

клерава́ць

(ням. klären)

рабіць светлым, празрыстым; ачышчаць (цукар, алей і інш.).

клерадэ́ндрум

(н.-лац. clerodendrum, ад гр. kleros = лёс + dendron = дрэва)

кустовая расліна сям. вербенавых, пашыраная ў тропіках Азіі і Афрыкі; некаторыя віды выкарыстоўваюцца ў кветкаводстве пад назвай валькамерыя.

клерк

(фр. clerc, англ. clerc, ад п.-лац. clericus = духоўная асоба)

1) духоўная асоба ў сярэдневяковай Францыі і Англіі;

2) канторскі служачы ў некаторых краінах.

клеру́хіі

(гр. kleruchiai, ад kleros = надзел + echo = валодаю)

старажытнагрэчаскія вайскова-земляробчыя пасяленні на тэрыторыі падначаленых дзяржаў, якія ўтвараліся для ажыццяўлення ваенна-палітычнага кантролю над імі.

клерыка́л

(с.-лац. clericalis = царкоўны)

прыхільнік клерыкалізму, а таксама член клерыкальнай партыі.